Народны альбом

«Народны альбом» — гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам, дызайнерам і перакладчыкам Міхалам Анемпадыставым (1964–2018). Ён напісаў вершы, аўтарам музыкі для бальшыні песень стаў Лявон Вольскі. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла, у якім апісаная гісторыя мястэчка Заходняй Беларусі 1930-х гадоў. Яго запісалі на студыі радыё 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі: Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў і іншыя.

«Народны альбом» напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

«Простыя словы»
з Яўгенам Курыльчыкам

Спеўны сход «Народны альбом»,
прысвечаны памяці Міхала Анемпадыстава

«Простыя словы» са Спеўным сходам

Вядоўца: Сяржук Доўгушаў

«Простыя словы» на фестывалі «Камяніца – 2017»

Спеўны сход спявае «Адэльку»

Першы Спеўны сход у Бабруйску быў прысвечаны «Народнаму альбому»

Спеўны сход – «Ла-ла-ла» (Народны альбом) у Бабруйску

ПЕСНІ

 

У нашым мястэчку восень
І прыхатні розныя лазяць па хатах,
Тыцкаюць пальцамі ў сала
І наводзяць свае парадкі.

У мяне на душы паскудна.
І словаў бракуе, каб выказаць гэта.
І не хапае моцы,
Каб далей гэта моўчкі трымаць.

Лепей пайду па мястэчку,
Вазьму у рукі кала,
І заспяваю ўголас
Каб чулі ўсе ла ла ла ла!!
Ла - ла - ла!
Ла - ла - ла!

 

Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра
Як з галавою залезці пад коўдру

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім усе так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца
Ў доме бацькоўскім, у матчынай хаце

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Ўсё так надзейна, ўсё так грунтоўна.
Што тут дадаць – хіба, што нічога
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

 

Неяк у дуброве,
Неяк у зялёнай
Каштавалі хлопцы
Піва маладое.

Піва маладое
Ў куфлі налівалі
І адзін адному
Гэтак прамаўлялі:

Першы куфаль піва
Вып’ем за сустрэчу,
Вып’ем за сустрэчу,
За цудоўны вечар.

А па першым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

Вып’ем другі куфаль
Маладога піва
За дзяўчатак нашых,
Каб жылі шчасліва.

А па другім куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

Трэці куфаль вып’ем
За нас за малойцаў,
Каб свяціла сонца
Ў нашае ваконца.

А па трэйцім куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

А чацвёрты куфаль
Вып’ем за сяброўства,
Каб канаць самотна
Нам не давялося.

Па чацьвертым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

Пяты п’ем за тое,
Каб добра жылося,
Каб елася смачна,
Соладка пілося.

А па пятым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

Шосты вып’ем моўчкі
За тых, хто ня з намі,
Каб ня зналі гора,
Каб бяды ня зналі.

А па шостым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

Сёмы за край родны,
Восьмы за Пагоню,
Каб гарэлі зоркі,
Каб ляцелі коні.

А па сёмым восьмым
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўсёды шуміць.

П’ем дзевяты куфаль
За добрых людзей,
Заспявайма разам
Гэй! Гэй! Гэй!

Гэй! Гэй! Гэй!
Гэй! Гэй! Гэй!
Заспявайма разам
Гэй! Гэй! Гэй!

 

Мы дапіць не паспелі да дна,
Як раптоўна пачулі: «Вайна».
Ты сказаў мне: «Даруй і бывай».
І пайшоў бараніць наш край.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай –
І мы пераможам.

Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывіцкім небам
Перад навалай з Усходу
Станем мурам каменным.

Будзем стаяць непарушна,
Будзем стаяць непахісна.
3 намі вера і праўда,
3 намі Божая Маці.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
І мы пераможам.

3 намі Анёл-абаронца,
Будзем стаяць бясконца,
Пакуль толькі хопіць моцы,
Пакуль толькі будзем жывы.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай –
І мы пераможам.

 

У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна.
Апрану камізэльку
І кашулю з бавоўны.

Навяжу сіні гальштук
І пайду да Адэлькі,
Каб ў яе таварыстве
Зазірнуць у бутэльку.

Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Зазірнуць у бутэльку.

А ў бутэльцы на дне (ха-ха!)
Чорт рагаты жыве (ха-ха!)
І паказвае мне
Адмысловыя фігі.

Згінь, нячысцік рагаты,
Не пагань маё свята.
Шчэ крыху пагасцюю
У Адэльчынай хаце.

Вып’ю шклянку, другую,
З’ем капусты з сардэлькай,
Заспяваю, а потым
Пацалую Адэльку.

Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Пацалую Адэльку.

Ах, Адэля, Адэля,
Не Хрысцiна, ня Гэля,
Не Альбэта, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды...

 

На вакацыях пад акацыяй
У альтанцы сядзела Аліцыя.
Элегантная і выкшталцоная
і чытала напамяць Гарацыя.
Элегантная і выкшталцоная
І чытала Гарацыя.

У кампаніі дзвюх каляжанак,
Ведучы дыялёгі прыватныя.
Пілі каву яны з цынамонам
З парцэлянавых філіжанак.
Пілі каву яны з цынамонам
З парцэлянавых філіжанак.

Час ад часу да іх кавалеры
Заглядалі, нібы выпадкова.
Кавалеры мелі манэры
І намеры цнатліва-прыстойныя.
Кавалеры мелі манэры
І намеры прыстойныя.

Хлопцы трымаліся з годнасцю,
Стрыманай ды зухаватай.
І зрэдку любілі дзяўчат
Далікатна спалохаць вужакай.
І зрэдку любілі дзяўчат
Далікатна спалохаць.

А побач у балоце жабы
Песні спявалі маркотныя
На тыя адвечныя тэмы,
Што сэрца хвалююць шляхотнае.
На тыя адвечныя тэмы
Што сэрца хвалююць.

Так мінала ў нябыт пакрыёму
Тое ціхае, цёплае лета.
На парозе стаяла восень,
Пагражаючы пісталетам.
Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла-ла-ла,
Лай-ла-ла, ла-ла-ла.

 

Ой, вы дзевачкі беларускія,
Не ўлюбляйцесь ў ваенных рабят,
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.

Адна дзевушка – раскрасавіца,
Празывалася Надзяй яна,
Улюбілася у ваеннага,
Но не знала, што дома жана.
Улюбілася у ваеннага,
Но не знала, што дома жана.

Познім вечарам прыйшоў Ванечка,
Падарыў насавой ёй платок.
«Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
І уедзем на Дальні Васток».
«Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
І уедзем на Дальні Васток».

Да вакзала йшлі, цалаваліся,
Любавалісь сабой, как маглі.
Дал он в рукі ей чамадан пустой,
Сказал: «Пару мінут абаждзі».
Дал он в рукі ей чамадан пустой,
Сказал: «Пару мінут абаждзі».

Абашоў кругом, сам зашоў ў вагон
І празрыцельна смотрыт ў акно.
«Да свіданія, больш не ждзі міня,
Ў мяне дома есць дзеці, жана».
«Да свіданія, больш не ждзі міня,
Ў мяне дома есць дзеці, жана».

І асталася бедна Надзенька
З чамаданам пустым у руках.
Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
Так прайшлі маладыя гада.
Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
Так прайшлі маладыя гада.

Спеўны сход