Спеўнікі

Бяседныя песні

У спеўніку прадстаўлены яскравыя і адметныя ўзоры беларускіх бяседных песень. Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні – частка багатай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збі- раліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. Спампаваць PDF

Бяседныя песні Read More »

Годныя песні

У спеўніку сабраныя тэксты і акорды песень, якія годна разам спяваюць беларусы У спеўніку вы знойдзеце «Муры», «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя песні, а таксама акорды да іх. Пампуйце спеўнікі на свае тэлефоны, друкуйце, раздавайце спеўнікі на мерапрыемствах у сваіх дварах і спявайце разам! Спампаваць PDF

Годныя песні Read More »

Харавы спеўнік «Годныя песні. Частка 1»

Спеўнік для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы. Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвяковую традыцыю беларускай харавой культуры. Укладальнікі – Сяржук

Харавы спеўнік «Годныя песні. Частка 1» Read More »

Харавы спеўнік «Годныя песні. Частка 2»

Другая частка спеўніка для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў Другая частка зборніка «Годныя песні» працягвае серыю выданняў твораў беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Важнае месца ў зборніку займаюць творы і апрацоўкі сучасных кампазітараў, некаторыя з якіх былі спецыяльна напісаныя для гэтага выдання. Мы марым, каб беларуская песня загучала ва

Харавы спеўнік «Годныя песні. Частка 2» Read More »

Народны спеўнік

Кішэнны спеўнік з беларускімі народнымі песнямі У спеўніку прадстаўлены адметныя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Кніга аздоблена нотамі. «Народны спеўнік» выдадзены ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» Спампаваць PDF

Народны спеўнік Read More »

Калядны спеўнік

Кішэнны спеўнік з беларускімі каляднымі песнямі У спеўніку прадстаўлены найбольш адметныя і яскравыя ўзоры беларускіх калядных песень, што выконваюцца цягам усяго святочнага перыяду з 24 снежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня). Песні з розных рэгіёнаў Беларусі пададзены з нотамі і прыдатныя для супольнага выканання. «Калядны спеўнік» выдадзены ўстановай «ЭтнаТрадыцыя». Спампаваць PDF

Калядны спеўнік Read More »

Спеўны сход