Барадулінскі Спеўны сход

Песні, якія натхнялі народнага паэта

Рыгор Барадулін (1935–2014) ёсць сапраўдным народным паэтам Беларусі, творчасць якога большасць ведае з ранніх гадоў. Барадулінскі Спеўны сход знаёміць з песнямі, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці Акуліна. Фальклор беларускага Паазер’я, і ў прыватнасці роднай Вушаччыны, значна паўплываў на паэта. Барадулін праз усё жыццё пранёс і захаваў народную творчасць свайго краю.

Канцэрт і прэзентацыя CD «Песні матчыны з Вушаччыны», прымеркаваныя да дня нараджэння народнага паэта Беларусі


Да канцэрту гурт «Варган» падрыхтаваў тэатральна-спеўную кампазіцыю, прысвечаную тэме матулі і жаночага лёсу. У аснову кампазіцыі ляглі песні, запісаныя Рыгорам Барадуліным ад сваёй маці, Акуліны Андрэеўны

Святочны канцэрт «Песні матчыны з Вушаччыны». Вядомыя этна-гурты ажывілі народныя песні з малой радзімы дзядзькі Рыгора

Дробненькі дожджык

Барадулінскі Спеўны сход у Віцебску (24 лютага 2019)

А ў цёмным лесе сава кугічыць

ПЕСНІ

 

Дробненькі дожджык ды накрапае
выйдзі дзяўчына – сэрца чакае
выйдзі дзяўчына – сэрца чакае

Выйдзі дзяўчына, не бойся марозу
я ж тваіх ножак не замарожу
я ж тваіх ножак не замарожу

Я ж тваіх ножак не замарожу
я ж тваі ножкі ў шапачку ўложу
я ж тваі ножкі ў шапачку ўложу

 

А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў.
Пад ножачку паглядаў,
Паглядаў, паглядаў.

– Ой, бабулька, што за звер,
Што за звер, што за звер,
Я ж баюся, каб не з’еў
Каб не з’еў, каб не з’еў.

–Ці ж ты ў лесе не бываў,
не бываў, не бываў,
Чорных звяроў не відаў
Не відаў, не відаў?

Ты, дзядулька не рабей
Не рабей, не рабей, –
Гэта птушка салавей,
Салавей, салавей.

Ён і свішчыць і пяець,
І пяець, і пяець,
І спакою не даець,
не даець, не даець.

А дзед бабу разуваў,
Разуваў, разуваў…

 

 

На моры жабка красенцы ткала.
Рана-рана, красенцы ткала.

Прыйшоў арачак да жабкі ў сваты.
Рана-рана, да жабкі ў сваты.

– А ў цябе ў жабкі кароткі лапкі.
Рана-рана, кароткі лапкі.

– А ў цябе, рачак у срачцы вочкі.
Рана-рана, у срачцы вочкі.

– Кароткі лапкі далёка скачуць.
Рана-рана, далёка скачуць.

– У срачцы вочкі далёка бачаць.
Рана-рана, далёка бачаць.

 

А дайце мне, дайця
сем чарак гарэлкі

А адну мне дайце,
каб я пасядзела

А другую дайце,
каб я пасмялела

А трэцяю дайце,
каб я пагуляла

Чацвертую дайце,
каб я падпяяла

А пятую дайце,
збрую сабірайце

А шостую дайце,
Коней запрагайце

А сёмую дайце,
Дамоў адпраўляйце

 

(Песні матчыны з Вушаччыны)
Мы, цыгані, добры людзі,
Куды паедзем, і там жыць будзем.
Мы не пашам і не косім,
Куды паедзем, і там папросім.

Стары цыган піпку курыць,
А цыганка дзевак дурыць.
Стары цыган на парозе,
А цыганка ў дарозе.

У цыганкі хфартух новы,
А ў цыгана хрэн дубовы.
Хфартух новы не парвецца,
Хрэн дубовы не сагнецца.

 

Дадому, сваты, дадому 
Паелі конікі салому
А каля тыну – крапіву
Каля восеці – мякіну
Калі будзіці начаваць – 
Будзіць дорага каштаваць 
За сена вязку – сермяжку 
За маладушку – падушку

 
А запражыце каня варанога,
А завязіце кума маладога.
А наш кумочак паездзінкі любіць,
А можа ж нам ён гарэлачкі купіць.
А запражыце авечку-пузатку,
А завязіце бабульку ды ў хатку,
А запражыце авечку-сівушку,
А завязіце бабульку-шчырушку
А наша бабка паездзінкі любіць,
Тады ж яна нам гарэлачкі купіць.


А ў цёмным лесе сава кугічыць
Люлі-люлі, сава кугічыць.
А ў чыстым полі муж жонку клычыць,
Люлі-люлі, муж жонку клычыць:
Ты, жонка мая, людзям спадмана,
Люлі-люлі, людзям спадмана.
Калі ж не верыш, а мой міленькі,
Люлі-люлі, а мой міленькі.
Купі званочак пад падалочак,
Люлі-люлі, пад падалочак.
Як хто затроніць, званок зазвоніць,
Люлі-люлі, званок зазвоніць.
А ты пачуеш, мяне ўратуеш,
Люлі-люлі, мяне ўратуеш.
Званочак звоніць ля самай хаты,
Люлі-люлі, ля самай хаты.
А муж не чуіць, ён глухаваты
Люлі-люлі, ён глухаваты.


А як выйду я за вароцечкі,
Кругом чужа старана
А туды, сюды дзве дарожанькі,
А ў мой сад адна.
– А вы сёстрачкі, вы сяструлечкі,
Вы куды ідзіцё?
– А ідзём жа мы ў зялёны сад
Мёд-гарэлку піць.
– А як будзеце мёд-гарэлку піць,
Успомніце пра мяне:
А і дзе ж тая сіраціначка
У чужой старане.

Спеўны сход