Калядны Спеўны сход

Песні галоўнага народнага свята

Зімовае свята Каляды ў гадавым крузе народных аграрных абрадаў і святкаванняў беларусаў займала першае месца. Свята мае дахрысціянскае паходжанне, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. Пасля хрысціянізацыі прымеркавана да рэлігійных свят Раства Хрыстова і Вадохрышча, святкуецца з 24 снежня да 6 студзеня (звычайна паводле старога стылю).

На Каляды адбываецца калядаванне, варажба, шматлікія забавы і гульні, спяваюцца калядныя песні (калядкі).

Агляд каляднага Спеўнага схода з гуртом «Вытокі»

«Святы вэчор» з гуртом «Вытокі» (вёска Дзятлавічы)

Паслухаць калядныя песні з усіх рэгіёнаў сучаснай Беларусі, якія даюць сапраўднае ўяўленне аб старадаўніх калядах

Аўтэнтычная музыка Беларусі. Каляды. Ч.1.
Аўтэнтычная музыка Беларусі. Каляды. Ч.2.

ПЕСНІ

 

Учора з вячора (2 разы кожны радок)
засвяціла зора.

Зора засвяціла,
свет узвесяліла.

Свет узвесяліўся,
Хрыстос нарадзіўся.

Хрыстова Раджэнне,
людзям на збаўленне.

Людзі прыбягайце,
Хрыста прывітайце.

Здаровы бывайце,
нам Каляду дайце.

Здаровы святкуйце,
Дайце, не шкадуйце.

 

А ў полю, у полю свіцелка стоіць
Шчодры вечор, добры вэчор
А ў той свіцелцы тры оконэчкы
Шчодры вечор, добры вэчор

У першым окэнцы – ясны місячык
У другім окэнцы – яснэ сонэчко
У трэцім окэнцы – ясны зорэчкі
Шчодры вечор, добры вэчор

А шчо місячык – то господарык
А шчо сонэчко – то господынька
А шчо зорэчкі – то йіхэ дэткы
Шчодры вечор, добры вэчор

 

Ой, чок-чок-чок-чок
На гары ваўчок
З ваўчаняткамі
У даліне ж каза з казляняткамі

Там байцы-стральцы, мікалаеўцы
Хочуць козу ўбіць, хочуць прыгубіць

Наша козачка здагадалася
Ў цёмныя лясы захавалася

Як лягла спаці
Не магла ўстаці

Трэба козачцы нешта даці
Рэшэто аўса, набок каўбаса
Шчэ кусок сала, каб каза ўстала.

 

Прыехала Коліда, Коліда
Прывезла дудак рэшэто, рэшэто,
Паставіла на стаўпе, на стаўпе,
Сама села ў куце, у куце.
А вы дудачкі іграйця, іграйця,
А вы дзевачкі гуляйця, гуляйця!

 

Прыйшла Каляда ўвечары
Прынясла пірагі ў рэшаці.
Паставіла пірагі на стаўпе,
Сама села Каляда ў куце.
А малыя дзеці за пірог:
«Пайшла Каляда за парог!»


(калядная, вёска Дзятлавічы)

1. Посерод двора крутая гора
Cвяты вачор *
2. А на тый горэ жылі столяры*
3. Тые столярэ церков стройілі… *
4. Цэрков стройілі с трэма вокнамі…. *
5. Первэ вокэнцэ то яснэ сонцэ*
6. Другэ вокэнцэ яснэ мэсячык*
7. Трэцце вокэнцэ яснэ зэрночка*
8. Яснэ сонейко то ёго жона *
9. Ясны месячык то ёго сынок*


(вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён)

Да на дунаечку, да на беражэчку,
Шчодры вечор!
Там ластавачка дай купалася,
Да к святому дзеньку прыбіралася,
Да к святому дзеньку, да к Васелейку,
А к другому да к Новаму году.
Шчодры вечор, шчодры вечор!

Спеўны сход